Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2024

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ДУА “Расненская сярэдняя школа” адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Нашай роднай мовай менавіта з’яўляецца беларуская мова. Роднай – значыць любімай, дарагой, самай-самай. Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова.
Сёння для вучняў 5-7 класаў была праведзена гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?”. Вучні ўдзельнічалі ў гульне, каб праверыць свае веды па роднай мове і даказаць, што ўсе яны сапраўдныя знаўцы роднай мовы.
У этнаграфічным куце для вучняў 8-11 класаў была праведзена экскурсія
У бібліятэцы вучняў чакалі цікавыя конкурсы, дзе можна было правесці час з захапленнем і атрымаць падарункі.
Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню моўнай культуры вучняў, узбагачэнню слоўнікавага запасу, далучыла іх да таямніц роднай мовы, выклікала цікавасць да яе.
Шануйце, беларусы, родную мову! Размаўляйце на ёй не толькі ў Дзень роднай мовы!

Разделы сайта